Указ Президента Білорусі про охорону археологічних об`єктів та артефактів

18 грудня 2015 23:23 |



Президент Республіки Білорусь Олександр Лукашенко 14 грудня 2015 р. підписав Указ № 485 "Про вдосконалення охорони археологічних об`єктів та археологічних артефактів", спрямований на вдосконалення охорони археологічних об'єктів і артефактів. Затверджений документом комплекс заходів спрямований на запровадження додаткових заходів для збереження культурної спадщини Білорусі, а також запобігання діяльності «чорних копачів».



УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2015 г. № 485

Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў  і археалагічных артэфактаў


У мэтах удасканалення прававога рэгулявання аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў:

  1. Устанавіць, што:

1.1. археалагічныя артэфакты*, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць;

1.2. пошук** археалагічных аб’ектаў*** і (або) археалагічных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (далей – дазвол);

1.3. дазвол выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах навуковым арганізацыям або музеям, у якіх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянскаправававых дагавораў фізічныя асобы (далей – фізічныя асобы, якія працуюць на ўмовах дагавораў), якія адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

маюць     вышэйшую    адукацыю     па     спецыяльнасці     «Археалогія»,     «Гісторыя (Археалогія)»; валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах; маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш чым два гады ў сукупнасці незалежна ад тэрмінаў перапынку;

1.4. дазвол выдаецца на імя фізічных асоб, якія працуюць на ўмовах дагавораў і па даручэнні навуковых арганізацый або музеяў ажыццяўляюць кіраўніцтва археалагічнымі даследаваннямі;

1.5. дзеянне дазволу можа быць прыпынена або спынена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі пры парушэнні фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, парадку правядзення археалагічных даследаванняў;

1.6. навуковыя арганізацыі або музеі пры правядзенні археалагічных даследаванняў маюць права прыцягваць іншых фізічных асоб на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў для выканання падрыхтоўчых і дапаможных работ пад кіраўніцтвам фізічнай асобы, на чыё імя выдадзены дазвол (далей – удзельнікі археалагічных даследаванняў);

1.7. выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў дапускаецца выключна фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, і ўдзельнікамі археалагічных даследаванняў;

1.8. фізічная асоба, на чыё імя выдадзены дазвол, якая пры ажыццяўленні пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў на падставе дазволу выявіла археалагічны аб’ект і (або) археалагічны артэфакт, абавязана:

правесці іх фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку;

не пазней чым у сямідзённы тэрмін з дня выяўлення археалагічнага аб’екта і (або) археалагічнага артэфакта пісьмова паведаміць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і перадаць яму выяўлены археалагічны артэфакт (за выключэннем археалагічных артэфактаў, выяўленых фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах дагавораў у дзяржаўных навуковых арганізацыях або дзяржаўных музеях). Археалагічныя артэфакты, выяўленыя фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах дагавораў у дзяржаўных навуковых арганізацыях і дзяржаўных музеях, уключаюцца ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі або музейны фонд дзяржаўнага музея;

1.9. фізічная або юрыдычная асоба, якая выпадкова выявіла ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, які можа мець гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, і на момант яго выяўлення не мае ўласніка (далей – матэрыяльны аб’ект), абавязана:

прыняць меры па захаванні матэрыяльнага аб’екта;

безадкладна прыпыніць работы або іншую дзейнасць на матэрыяльным аб’екце, якія

могуць аказаць уздзеянне на дадзены матэрыяльны аб’ект; не пазней чым у двухдзённы тэрмін з дня выяўлення матэрыяльнага аб’екта пісьмова паведаміць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і ў выпадку выяўлення рухомага матэрыяльнага аб’екта перадаць яго гэтаму органу на часовае захоўванне для прыняцця рашэння аб аднясенні такога аб’екта да археалагічнага артэфакта; перадаць рухомы матэрыяльны аб’ект у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у

выпадку аднясення яго да археалагічнага артэфакта;

1.10. мясцовы выканаўчы і распарадчы орган: у двухдзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым матэрыяльным аб’екце накіроўвае інфармацыю аб ім у абласную (Мінскую гарадскую) камісію па археалагічных аб’ектах і артэфактах (далей – археалагічная камісія), склад якой зацвярджаецца аблвыканкамам (Мінскім гарвыканкамам), для прыняцця рашэння аб аднясенні матэрыяльнага аб’екта да археалагічнага аб’екта і (або) археалагічнага артэфакта; прымае археалагічны артэфакт ад фізічнай або юрыдычнай асобы, якая выявіла яго, па акце прыёму-перадачы, адзін экзэмпляр якога перадаецца фізічнай або юрыдычнай асобе; у трохдзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым археалагічным аб’екце або атрымання заключэння аб аднясенні матэрыяльнага аб’екта да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб выяўленым археалагічным аб’екце і (або) археалагічным артэфакце; у сямідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленні археалагічнага аб’екта ажыццяўляе яго агляд і складае акт агляду археалагічнага аб’екта. Для ажыццяўлення агляду археалагічнага аб’екта прыцягваюцца спецыялісты дзяржаўных навуковых арганізацый і (або) дзяржаўных музеяў; у дзесяцідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым археалагічным аб’екце вызначае часовы рэжым утрымання археалагічнага аб’екта з указаннем тэрміну яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці ў сувязі з выяўленнем археалагічнага аб’екта – перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць прыпынены; перадае археалагічныя артэфакты дзяржаўным музеям;

1.11. у адносінах да археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў не прымяняюцца нормы:

Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб знаходцы, аб безгаспадарнай рэчы, аб скарбе, за выключэннем пунктаў 2 і 3 артыкула 234 названага Кодэкса; артыкулаў 18 і 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195);

1.12. набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагічных артэфактаў забараняюцца, за выключэннем выпадкаў:

набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі (дзяржаўным навуковым арганізацыям) і дзяржаўнымі музеямі

(дзяржаўным музеям); набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагічных артэфактаў (далей – рэестр), фарміраванне і вядзенне якога ажыццяўляюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або ўпаўнаважанай ёю юрыдычнай асобай;

1.13. у рэестр уключаюцца археалагічныя артэфакты, якія на дзень уступлення ў сілу гэтага Указа знаходзіліся ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб.

Фарміраванне рэестра ажыццяўляецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або ўпаўнаважанай ёю юрыдычнай асобай да 1 студзеня 2017 г.

Аднясенне матэрыяльных аб’ектаў, якія на дзень уступлення ў сілу гэтага Указа знаходзіліся ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб, да археалагічных артэфактаў і іх уключэнне ў рэестр ажыццяўляюцца на падставе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у археалагічныя камісіі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

1.14. дзяржаўныя навуковыя арганізацыі і дзяржаўныя музеі маюць пераважнае права на набыццё археалагічных артэфактаў, якія ўказаны ў абзацы трэцім падпункта 1.12 дадзенага пункта;

1.15. фізічныя і юрыдычныя асобы, якія парушылі патрабаванні дадзенага Указа, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

  1. Дополнить перечень административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, утвержденный Указом Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 10.12.2014, 1/15447; 23.06.2015, 1/15857), пунктом 8.8 следующего содержания:

8.8. Принятие решения об отнесениии материального обьекта к археологическим артефактам и включении его в реестр археологических артефактов.

областная (Минская городская) комиссия по археологических обьектам и археологическим артефактам

заявление, материальный обьект, две фотографии размером 10х15 см наиболее характерной проекции материального обьекта

30 рабочих бессрочно».

дней

 

  1. Палажэнні падпункта 1.1 пункта 1 дадзенага Указа аб перадачы ў дзяржаўную ўласнасць археалагічных артэфактаў прымяняюцца ў адносінах да археалагічных артэфактаў, выяўленых пасля ўступлення ў сілу дадзенага Указа.

Дазволы на правядзенне археалагічных даследаванняў і на права выканання археалагічных разведак і раскопак, якія выдадзены адпаведна Міністэрствам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да ўступлення ў сілу дадзенага Указа, з’яўляюцца сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.

  1. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць:

4.1.       падрыхтоўку і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта закона Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае прывядзенне законаў у адпаведнасць з дадзеным Указам;

4.2.       зацвярджэнне:

парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў,

прыпынення, спынення яго дзеяння; парадку ўліку выяўленых археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў; палажэння аб археалагічных камісіях;

4.3. прыняцце іншых мер па рэалізацыі гэтага Указа.

  1. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў трохмесячны тэрмін забяспечыць:

5.1. зацвярджэнне: парадку правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі

пры іх правядзенні; парадку фарміравання і вядзення рэестра археалагічных артэфактаў; 5.2. прыняцце іншых мер па рэалізацыі гэтага Указа.

  1. Дадзены Указ уступае ў сілу ў наступным парадку: пункты 4 і 5 дадзенага Указа – пасля яго афіцыйнага апублікавання;

іншыя палажэнні дадзенага Указа – праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 ___________________

* Для мэт дадзенага Указа да археалагічных артэфактаў адносяцца рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія ўзніклі ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захаваліся ў культурным пласце (слоі) або на дне прыродных і штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, і на момант іх выяўлення не маюць уласніка.

** Для мэт дадзенага Указа пад пошукам разумеецца візуальнае або з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў, іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў абследаванне паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў з ажыццяўленнем земляных работ або без ажыццяўлення, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор і выемка рухомых матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць прыкметамі археалагічных артэфактаў.

*** Для мэт дадзенага Указа да археалагічных аб’ектаў адносяцца нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або іх комплексы разам з археалагічнымі артэфактамі і культурным пластом (слоем), якія ўзніклі ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захаваліся ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.



Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
                                                                              А.Лукашэнка

 

Схожі публікації

Коментарі (0)

 

Новини

Події

Журнал
«Музейний простір»

Актуальний номер - № 4(14) за 2014 рік

вологість:

тиск:

вітер:

вологість:

тиск:

вітер:

вологість:

тиск:

вітер:

вологість:

тиск:

вітер:

Рейтинг

Календар

Червень 2019

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Нд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
       
Травень | Липень